Маці-328 спадзяюцца, што Саўмін і МУС пачулі іхны зварот у справе зменаў у Крымінальным кодэксе


Сваякі асуджаных паводле антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу сустрэліся ў Палаце прадстаўнікоў з чыноўнікамі, дэпутатамі і прадстаўнікамі МУС у справе зменаў у артыкул.

Удзельніцы сустрэчы ставілі на мэце пераканаць МУС зацвердзіць праўкі ў артыкул 328 КК, якія прадугледжваюць зніжэнне паводле частак 2 і 3 артыкулу на два гады ніжніх межаў магчымага зняволення, каб яны былі прынятыя ўжо ў час гэтай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Маці-328 у чаканні вынікаў перамоваў

Сярод іншых пытанняў, якія разглядаліся падчас сустрэчы ўдакладняліся пытанні па амністыі для асуджаных па антынаркатычным артыкуле.

«Не магу сказаць, што было канкрэтна прынятае рашэнне, на жаль, мы не пачулі дакладнага адказу. Але я думаю, што сёння нам вельмі дапамагла Таццяна Голік, якая добры выступіла перад прысутнымі. Таму мне падаецца, што Саўмін удалося пераканаць. Але МУС надалей катэгарычна супраць у справе нашага рашэння і звароту. Мы чакаем, што на наступным тыдні недзе ў панядзелак-сераду мы будзем тэлефанаваць дэпутату Васілю Чэкану, які дасць адказ, што агучыць Саўмін. Тут або будзе адкліканы законапраект і болей не будзе разглядацца, або застанецца і будзе прыняты ў другім чытанні без узгаднення з МУС», – паведаміла «Белсату» па выніках сустрэчы Таццяна Канеўская.

Антынаркатычны дэкрэт прынялі ў 2014 годзе. Трэцяя частка артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае да 15 гадоў абмежавання волі. Пад суд могуць трапіць нават няпоўнагадовыя. Сваякі абвінавачаных і праваабаронцы лічаць гэткія захады занадта жорсткімі. Маўляў, усю моц дэкрэту на сабе адчулі не распаўсюджвальнікі, а ўжывальнікі наркотыкаў.

Сваякі асуджаных патрабуюць, каб у закон былі ўнесеныя змены. Але распрацаваны Саўмінам адпаведны законапраект быў у 2018 годзе адкліканы з Палаты прадстаўнікоў на дапрацаванне, а назад так і не вярнуўся.

Hавiны
Маці-328 ізноў ідуць у Палату прадстаўнікоў
2019.04.10 11:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў