Маці-328: Калі ўлады нас зноў не пачуюць, мы зладзім Майдан

Што сказалі Маці-328 у Палаце прадстаўнікоў?

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 29 kwietnia 2019

Родныя зняволеных паводле 328 «наркатычнага» артыкулу праводзяць агульны збор на плошчы Незалежнасці з патрабаваннем сустрэчы з дэпутатамі і прадстаўнікамі Саўміну ў справе зменаў у Крымінальным кодэксе. «Белсат» ладзіць стрым.

Галоўныя патрабаванні ранейшыя: сустрэча з кіраўніком краіны і рэформа, у выніку якой для асуджаных паводле 3 і 4 частках артыкулу 328 будзе змекчанае пакаранне і прадугледжаная амністыя.

Два тыдні таму сваякі зняволеных сабралі подпісы і правялі сустрэчы з удзелам МУС і Саўміну. Тады прагучала, што чыноўнікі паміж сабою абмяркуюць новаўвядзенні і агучаць адказ актывістам руху Маці-328. 22 красавіка яны даведаліся, што ўзгаднення ў справе «наркатычнага» заканадаўства надалей няма.

? СТРЫММаці-328 зноў праводзяць сустрэчу каля будынку Саўміну.

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 29 kwietnia 2019

***

19 красавіка ў Пасланні да народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што амністыі асуджаным па «наркатычным» артыкуле «не будзе ніколі». Разам з тым, ён адзначыў, што пакаранне можа быць зменшанае ў персанальным парадку для спажыўцоў наркотыкаў, але не для распаўсюднікаў. Ён паабяцаў «вярнуцца да гэтага пытання» і абмеркаваць тэму з праваахоўнікамі яшчэ раз.

ДР belsat.eu

Hавiны