Міністэрства фалакультуры. У Менску прайшоў перформанс супраць цэнзуры Мінкульту


У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі мастак Аляксей Кузьміч зладзіў перформанс. Ён прыйшоў на адкрыццё выставы цалкам голы, з шыльдай «Міністэрства культуры» на палавым органе.

"Щит или Министерство Фалокультуры"Акция направлена на освещение проблем цензуры, с которыми сталкивается современный…

Opublikowany przez Алексей Кузьмич Niedziela, 6 października 2019

Інцыдэнт здарыўся 3 кастрычніка. Такім чынам Кузьміч выказаў пратэст супраць цэнзуры, з якой сутыкаецца мастак пры намеры дэманстрацыі свайго мастацтва на пляцоўках дзяржаўных арт-інстытуцыяў.

Як адзначыў сам мастак у сваіх сацсетках, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў прапанаваў яму правесці персанальную выставу пры ўмове, «каб не было эрэгаванных фаласаў, бо курыруе выставу Міністэрства культуры». Праз гэта некаторыя ягоныя працы былі недазволеныя.

«Мастак у Беларусі сёння пазбаўлены волі да любога роду супраціву рэчаіснасці. Яго эрэгаваны чэлес надзейна нейтралізаваны бутафорскім шчытом, арыгінал якога вісіць каля ўваходу ў Міністэрства культуры на Праспекце пераможцаў», – мяркуе Кузьміч.

У выніку на знак пратэсту ён наеўся віягры ды, прычапіўшы шыльду «Міністэрства культуры» на палавы орган, прыйшоў голым на выставу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў