Масква сумняецца, што на Мазырскім НПЗ абсталяванне сапсавалася праз брудную нафту з Расеі


Расея і Беларусь дамовіліся стварыць працоўную групу з 8 чалавек для ацэнкі стратаў ад забруджвання нафты ў нафтаправодзе «Дружба» і спосабаў кампенсацыі. Рашэнне было прынятае па выніках перамоваў у Маскве паміж віцэ-прэм’ерам РФ Дзмітрыем Козакам і віцэ-прэмʼерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам, паведамляе РИА Новости.

Расея гатовая кампенсаваць страты, але толькі тым, хто зможа пераканаўчы даказаць іх.

«Тэхнічныя спецыялісты павінны яшчэ вызначыць прычынна-выніковыя сувязі. Гэта такое пытанне, ад чаго зламаўся… ад гэтай нафты або ад натуральнага зносу», – сказаў Козак.

«Усім, хто дакажа, што ў іх ёсць рэальныя страты, вядома, («Транснафта»- рэд.) будзе кампенсаваць», – дадаў ён.

  • Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты,што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.
  • Паводле падлікаў расейскага выдання «Ведомости», агульная шкода Беларусі ад няякаснай расейскай нафты можа скласці ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн.
  • «Транснафта» прызнала забруджанасць нафты і заявіла, што вырашыць праблему ў самыя кароткія тэрміны. Пазней у кампаніі выказалі здагадку, што прадукцыя магла быць забруджаная наўмысна. 7 красавіка па справе аб забруджванні сыравіны ў нафтаправодзе «Дружба» затрымалі чатырох чалавек.
Hавiны
Лукашэнка патлумачыў забруджанне «Дружбы» «расхлябанасцю» і «разбоўтанасцю» на тэрыторыі Расіі
2019.05.11 13:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў