Масква пагадзілася кампенсаваць Менску за падатковы манеўр


Менск атрымае з боку Расеі дадатковыя сродкі за падатковы манеўр. Адмыслова будзе ўведзены зваротны акцыз для беларускіх НПЗ, паведамляе РБК.

Падатковы манеўр у Расеі прадугледжвае, што расейскім НПЗ з бюджэту краіны будуць выдзяляцца адмоўныя акцызы. Прадугледжваецца, што з 2024 году заводы атрымаюць у сярэднім каля 4 тысячаў расейскіх рублёў за адну тону нафты (каля 64 долараў ЗША). Мяркуецца, што аналагічная схема будзе працаваць і для НПЗ Беларусі. Беларускія прадпрыемствы змогуць атрымліваць кампенсаванне, як і расейскія, пры ўмове, што Беларусь і Расея ўніфікуюць Падатковы кодэкс у межах паглыбленай інтэграцыі і дакументы падуць падпісаныя кіраўнікамі краінаў.

Сума, якую можа атрымаць у выніку Беларусь, пакуль не агучваецца. Але калі схема будзе аналагічнай расейскай, то за 24 мільёны тон нафты, якія пастаўляе ў Беларусь Расея, Менск штогод будзе дадаткова атрымліваць каля 1,5 мільярдаў долараў ЗША.

Hавiны
Сусветны банк пагоршыў прагноз для Беларусі праз падатковы манеўр
2019.11.28 11:24

Беларусь цяпер набывае расейскую нафту па кошце каля 75 % ад сусветнага. У 2015-м Расея запусціла падатковы манеўр у нафтавай сферы: да 2024-га вывазное мыта на нафту ў Расеі знізіцца з 30 да 0%. Адначасова з гэтым будзе павышацца падатак на здабычу карысных выкапняў, што можа прывесці да павелічэння ўваходнай кошту нафты для Беларусі да фактычна сусветнага ўзроўню. Ужо сёлета ў выніку падатковага манеўру Беларусь ацэньвае свае страты на ўзроўні $ 383 млн пры кошце $ 70 за барэль. Цягам шасці гадоў агульныя страты для Беларусі могуць скласці каля $ 11 млрд.

Пры гэтым застаецца не вырашаным газавае пытанне. Існая дамова на пастаўку блакітнага паліва ў нашу краіну закончыцца ў канцы бягучага году. Менск настойвае на роўных умовах і патрабуе, каб кошты на газ былі на ўзроўні коштаў Смаленска плюс транспартаванне. Цяпер Беларусь атрымлівае газ з Расеі за 127 долараў за тысячу кубаметраў.

Hавiны
Лукашэнка з Пуціным так і не пагаварылі пра падатковы манеўр
2019.02.15 16:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў