Масавыя затрыманні не спынілі пратэст у Тбілісі


Намётавае мястэчка ў Тбілісі.
Фота: David Mdzinarishvili / TASS / Forum

Перад будынкам парламента Грузіі зноў усталявалі намёты, нягледзячы на разгон дэманстрантаў. Некалькі пратэстоўцаў правялі ў намётах ноч, паведамляе apsny.ge.

Каля парламенту застаюцца некалькі экіпажаў патрульнай паліцыі і група хуткай дапамогі. Акцыя пратэсту перад ім адновіцца сёння ўвечары.

Паводле грузінскага МУС, 18 лістапада каля парламента было затрымана 37 асоб, у тым ліку дэпутат Вярхоўнай рады Аджарская аўтаномнай рэспублікі Элгуджа Баграціёні. Іх абвінавачваюць у непадпарадкаванні законным патрабаванням праваахоўнікаў і ў хуліганстве.

Фота
Разгон апазіцыі ў Тбілісі ў адным фотаздымку
2019.11.18 16:52

Таксама заяўляецца, што пацярпелі 4 удзельнікі акцыі і 2 праваахоўнікі.

Грамадзянскія актывісты і лідары апазіцыйных палітычных партый заяўляюць, што не спыняць пратэставаць і працягнуць свае акцыі да таго часу, пакуль іх патрабаванне правядзення прапарцыйных датэрміновых парламенцкіх выбараў не будзе задаволена.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў