Марзалюк заявіў, што рыхтуе пазовы да сваіх крыўдзіцеляў


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк перад паседжаннем у парламенце распавёў, што мае намер звярнуцца ў суд па выніках агітацыйнай кампаніі. Дэпутат лічыць, што ягоныя крыўдзіцелі мусяць адказаць за свае словы і дзеянні. Відэа з выступам дэпутата апублікаў ў сетцы Facebook Зміцер Лукашук.

«Тое, што было ў мяне на акрузе – гэта не апазіцыя, калі ідзе абраза людзей, выкарыстанне блатной фені, методыкі расчалавечвання, гебельскія методыкі. І яны чамусьці сябе называюць носьбітамі еўрапейскіх каштоўнасцяў. Талеранцыя ў першую чаргу гэта разуменне таго, што палітычныя погляды іншага чалавека могуць не падабацца, мы з ім можаш дыскутаваць, але ты не пераходзіш на асобу, не зневажаеш нікога», – адзначыў Ігар Марзалюк.

Opublikowany przez Зміцер Лукашук Wtorek, 19 listopada 2019

Пры гэтым Марзалюк распавёў, што мае доказы для тых абвінавачванняў, якія ён агучваў раней. У прыватнасці дэпутат абвінаваціў карэспандэнтаў «Белсату» ў тым, што яны нібыта распаўсюджвалі ўлёткі з пагрозамі ў дачыненні да кіраўніцы выбарчай камісіі, па якой балатаваўся Марзалюк.

Hавiны
Старшыня выбарчай камісіі ў Магілёве і кандыдат у дэпутаты Марзалюк скардзяцца на «польскі тэлеканал»
2019.11.17 09:39

«Позна ўначы, калі яны клеілі ўлёткі з пагрозамі ў дачыненні да старшыні камісіі, а перад гэтымі выкінулі ў інтэрнэт яе фотаздымкі і прыпісваліся словы, якія яна не казала. Пазначалася, што яна адзначыла, нібы ў яе на ўчастку пераможа толькі Марзалюк. І на ўлётках пісалася, што яна фальсіфікуе выбары. І вось у 23.20 ішлі людзі з той жа школы і яны іх не проста бачылі. Таму ёсць сведкі, дакументальная база. Яны кажуць, што іх там не было», – распавёў Марзалюк.

Дэпутат лічыць, што выбары выйграў сумленна, бо праводзіў безліч пікетаў, сустрэчаў з выбарнікамі. Паводле яго словаў ніхто з яго апанентаў не правёў аніводнай сустрэчы.

Марзалюк сказаў, што кансультуецца з юрыстамі і збярэ ўсе выпадкі абразаў і парушэнняў, якія мелі месца на працягу двух месяцаў, і на падставе гэтага падасць у суд на інфармацыйныя парталы.

Hавiны
Заява тэлеканалу «Белсат» у сувязі з абвінавачаннямі з боку «Беларусь 1»
2019.11.17 18:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў