Марзалюк: У Беларусі распрацавалі 17 варыянтаў Канстытуцыйнага акту


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які зноў балатуецца ў парламент, падчас сустрэчы з выбарнікамі ў сярэдняй школе №40 Магілёва 5 лістапада расказаў, чым будуць займацца будучыя дэпутаты.

Hавiны
Дэпутат Ігар Марзалюк заспяваў
2019.11.01 11:55

«Задача для парламента – праца над новым варыянтам Канстытуцыі, над новай мадэллю палітычнай сістэмы. Ясна, што ўсё гэта будзе праходзіць праз рэферэндумы», – заявіў Марзалюк, паведамляе mspring.online.

Паводле яго, зараз ужо ёсць 17 розных варыянтаў Канстытуцыйнага акту, які прадугледжвае пераразмеркаванне функцыяў улады. У прыватнасці, запланавана надзяліць большай уладай парламент, які будзе кантраляваць урад.

Hавiны
Дэпутат Марзалюк у Магілёве ўрачыста адкрыў… парэнчы
2019.05.07 19:39

«Беларуская ўлада, якую абвінавачвалі ва ўсіх грахах, асэнсавана будзе ісці на лібералізацыю», – заявіў дэпутат.

Таксама, адзначыў Марзалюк, прадугледжаныя адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа і рэформа мясцовага самакіравання.

Hавiны
Баранавічы, Бабруйск, Барысаў… Якія новыя вобласці варта стварыць у Беларусі?
2019.08.15 11:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў