Марк Цукербэрг абвінаваціў Расею, Іран і Кітай у спробах паўплываць на будучыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША


Заснавальнік «Facebook» Марк Цукербэрг заявіў у інтэрв’ю NBC, што Расея, Іран і Кітай выкарыстоўваюць у сеціве ўсё больш дасканалыя тактыкі ўмяшання ў выбарчы працэс у ЗША.

«Мы сёння бачым, што Расея, Іран і Кітай усё часцей і больш дасканалымі тактыкамі спрабуюць умяшацца ў выбары», – сказаў Цукербэрг.

Кампанія Цукербэрга абвесціла пра блакаванне чатырох сетак фэйкавых акаўнтаў у «Facebook» і «Instagram», што займаліся каардынаванымі маніпуляцыямі па распаўсюду інфармацыі. Гэта былі тры сеткі акаўнтаў з Ірану і адна з Расеі. Паводле Цукербэргу, гэта сведчыць пра планы Ірану і Расеі актыўна ўмешвацца ў будучыя выбары прэзідэнта ЗША. Праяўляе актыўнасць таксама Кітай.

«Тое, што мы змаглі іх (сеткі фэйкавых акаўнтаўзаўв. belsat.eu) актыўна ідэнтыфікаваць і знішчыць, гэта сігнал, што нашыя сістэмы цяпер значна больш прасунутыя, чым у мінулым», – сказаў Цукербэрг.

Летась агулам было знішчана 50 сетак фэйкавых акаўнтаў, што спрабавалі паўплываць на выбарчыя працэсы ў розных краінах свету.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў