Маленькі ўчынак – глабальнае значэнне. Абіраем беларускую мову падчас перапісу


Беларуская грамадскасць зрабіла зварот наконт беларускай мовы, які ўжо падтрымалі некалькі дзясяткаў асобаў і арганізацый.

Публікуем цалкам зварот беларускай грамадскасці наконт беларускай мовы.

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаныя тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі.

Паводле Канстытуцыі Беларусі абедзве мовы – беларуская і расейская – ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць беларускую мову роднай, але доступ да адукацыі на беларускай мове застаецца абмежаваны: толькі 13 % вучняў навучаюцца па-беларуску; у краіне няма ніводнага ўніверсітэту з беларускай мовай выкладання. Мова 85 % кнігаў, што выдаюцца ў Беларусі штогод, – расейская; па-беларуску выходзіць толькі 9,5 % кніг.

Hавiны
Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12
2019.10.09 10:00

Паколькі ў апошнія гады колькасць ініцыятываў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, няспынна расце, надышоў час, каб беларуская нацыя напоўніцу карысталася ўласнымі правамі на самавыяўленне і ўдзел у культурным жыцці, у тым ліку і праз сваю мову.

На неабходнасць падтрымаць беларускую мову ў Беларусі звяртае ўвагу міжнародная супольнасць. Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭНу на 85-ым штогадовым Кангрэсе звярнулася з заклікам да ўладаў Беларусі паважаць, абараняць і дапільноўваць правы ўсіх беларускамоўных і дзеяць згодна з Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай. Таксама Міжнародны ПЭН звяртаецца да карпарацыі «Google» ды іншых інтэрнэт-платформаў, каб яны прызналі беларускую мову і забяспечылі беларусам магчымасць у поўнай меры карыстацца ёй на гэтых пляцоўках.

Hавiны
Спявачка Руся: мая мама – з Азербайджану, але беларуская мова – мая родная
2019.10.10 14:54

Беларускай мове мусяць быць створаныя спрыяльныя ўмовы для развіцця і роўныя шанцы ў параўнанні з расейскай мовай.

4 кастрычніка ў Беларусі пачаўся чарговы перапіс насельніцтва. Звесткі перапісу, паводле Закону «Аб перапісе насельніцтва», будуць уплываць на фармаванне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову роднай, залежыць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Hавiны
«Няўжо мы дажылі да гэтага дня?» Людзі плакалі, калі чулі беларускую мову
2019.10.05 10:00

Мы перакананыя, што родная мова – не абавязкова «першая засвоеная ў дзяцінстве». Родная мова – гэта эмоцыі ды пачуцці, гэта тая мова, якую вы адчуваеце роднай, мовай сваіх дзядоў. Незалежна ад таго, якой мовай вы карыстаецеся ў штодзённым жыцці, беларуская мова нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Мы заклікаем усіх, хто з нейкіх прычынаў можа / хацеў бы назваць беларускую мову роднай, абраць яе роднай падчас перапісу насельніцтва. Маленькі ўчынак – глабальнае значэнне.

Hавiны
Міжнародны ПЭН заклікае Беларусь карыстацца беларускай мовай
2019.10.02 15:49

Мы прапаноўваем арганізацыям грамадзянскай супольнасці і публічным асобам далучацца да гэтага звароту і пашыраць яго ў сваіх колах. Гісторыю робім мы, і гэта не складана. Дастаткова выявіць волю і заявіць пра сваё – роднае.

Зварот падрыхтавалі:

  • «Арт Сядзіба»
  • Беларускі ПЭН-цэнтр
  • ЗБС «Бацькаўшчына»
  • Тэлеканал «Белсат»
  • Symbal.by

Зварот адкрыты для падпісання іншымі арганізацыямі ды публічнымі асобамі.

Калі вы хочаце падпісаць зварот як арганізацыя, то дашліце, калі ласка, назву і кантакты сваёй арганізацыі на адрас pierapis2019@gmail.com.

Калі вы хочаце падпісаць зварот як публічная асоба, то просім даслаць вашыя імя, прозвішча, кантакты і сферу дзейнасці на адрас pierapis2019@gmail.com.

Хто далучыўся да закліку

Арганізацыі:

  • ПУ «Беларускi дакументацыйны цэнтр»
  • ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  • Грамадскае абʼяднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»
  • Міжнародная грамадская арганізацыя «EuroBelarus
  • Лятучы ўніверсітэт
  • Крама-музей «Б/Уржуазные ценности»
  • Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
  • Цэнтр прававой трансфармацыі
  • Офiс па правах людзей з iнвалiднасцю
  • Экспертна-прававое таварыства «Инициатива FORB»
  • Саюз беларускіх пісьменнікаў

Асобы:

  • Таццяна Шчытцова, філосаф, прафесар ЕГУ
  • Аляксей Варсоба, музыкант
  • Дзмітрый Шышкоў, вайсковы адстаўнік
  • Мікола Пракаповіч, журналіст, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў
  • Марыя Мартысевіч, літаратарка, менеджарка культурных праектаў
  • Сяргей Ваганаў, журналістыка, літаратура
  • Сяргей Шалыгін, геадэзіст
  • Аксана Тронева, стваральніца і куратарка адукацыйных праектаў
  • Павел Ганчар, дырэктар групы ІТ-кампаній
  • Артур Вакараў, графічны дызайнер, кіраўнік крамы-музея «Б/Уржуазные ценности»
  • Ігар Крэбс, перакладчык
  • Зміцер Пароменскі, IT
  • Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэту
  • Таццяна Нядбай, паэтка, перакладчыца, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру
  • Раiса Мiхайлоўская, праваабаронца
  • Таццяна Рэвяка, праваабаронца
  • Павел Сапелка, юрыст
  • Вольга Смалянка, юрыстка, праваабаронца
Стужка навінаў