Маладых беларусаў могуць вызваліць ад тэрміновай службы. Але толькі аграрыяў

Прапанова вызваліць аграрыяў ад тэрміновай службы прагучала на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Фота: president.gov.by

У Беларусі маладым аграрыям прапануюць замяніць тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве. Пра гэта паведамляе БелТА.

28 студзеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб працы АПК Віцебшчыны прапанаваў дазволіць маладым спецыялістам, якія занятыя ў сельскагаспадарчай сферы, праходзіць ваенную службу пераважна ў рэзерве. Аляксандр Лукашэнка з такой прапановай пагадзіўся.

Пад прызыў трапляюць нават тыя, у каго адтэрміноўка. Што адбываецца?

«Чаго яго ў армію цягнуць? Мы больш страцім», – сказаў ён.

Разам з тым, паводле яго, маладыя аграрыі павінны будуць праходзіць вайсковую падрыхтоўку, «каб яны хаця б у тэрытарыяльнай абароне маглі служыць».

Мінабароны плануе ўвесці шэраг ільготаў і зніжак для тых, хто адслужыць у войску

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што чакае адпаведных прапановаў ад Міністэрства абароны і Дзяржсакратарыяту Савету бяспекі.

Нагадаем, што 9 жніўня 2019 года ўступіў у моц закон аб адтэрмінаванні. Галоўнае змяненне – раней адтэрмінаванне ад службы ў войску давалася кожны раз, калі малады чалавек працягваў вучобу. Цяпер адтэрмінаванне будзе ўсяго адзін раз.

Палажэнне аб прызыве ў войска: як будуць уручаць позву і ці могуць прызваць пасля 27 год?

МГ belsat.eu

Hавiны