Максімальны штраф за адміністратыўнае правапарушэнне могуць зменшыць на 170 базавых


Кіраўнік МУС Юрый Караеў.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

З Br 5400 да Br 810 можа быць зменшаны максімальны штраф за адміністратыўнае правапарушэнне ў Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў паведаміў Нацыянальнаму прававому інтэрнэт-парталу пра планы зменшыць максімальны штраф за адміністрацыйныя правапарушэнні з 200 да 30 базавых велічыняў (1 базавая велічыня – Br 27).

У новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях разглядаецца варыянт з магчымасцю аплаты штрафу, меншага за ніжнюю мяжу санкцыі. У новым Кодэксе плануецца таксама ўвесці норму пра зніжэнне памеру штрафу, калі чалавек заплаціў яго ў кароткі тэрмін.

Са спісу адміністрацыйных спагнанняў плануецца выкрасліць папярэджанне і папраўчыя работы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў