Максім Галкін пажартаваў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі: «У нас прыстрэляць яшчэ да інаўгурацыі»


Расейскі комік Максім Галкі падчас свайго выступу ў Крамлёўскім палацы адрэагаваў на чуткі пра ягонае жаданне стаць прэзідэнтам Расеі. Кароткае відэа з выступу апублікаваў Telegram-канал «Московские новости».

Галкін сказаў, што ягоны выступ у Новасібірску, у якім артыст жорстка крытыкуе ўладу, успрынялі як жаданне пачаць палітычную кар’еру. А таксама дадаў, што расейская ўлада стала на яго глядзець «абсалютна па-іншаму» пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне Уладзіміра Зяленскага.

«Хачу паабяцаць, што я нікуды не збіраюся. У нас не Украіна, у нас прыстрэляць яшчэ да інаўгурацыі», – жартам адзначыў Галкін.

ВИДЕО
Максим Галкин жестко посмеялся над Путиным
2019.11.13 16:15

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў