Макс Корж апублікаваў відэа з канцэрту на «Дынама»

На YouTube-канале Макса Каржа з’явілася відэа з яго канцэрта ў Менску. Падчас апошняга выступу ў жніўні ў сталіцы Беларусі спявак сабраў на стадыёне «Дынама» каля 35 тысячаў гледачоў.

Відэаролік Лунінецкага рэпера ўтрымлівае не толькі кадры канцэрту, знятыя з дрону, але таксама і некалькі гісторыяў фанатаў спевака, якія распавядаюць, як яны дабіраліся на канцэрт у Менск.

Макс Корж выклаў новую песню і кліп, дзе ёсць Пагоня і б-ч-б сцяг

Максу Каржу 30 год, ён нарадзіўся ў Лунінцы. На дадзены момант яго дыскаграфія налічвае пяць кружэлак. Неаднаразова атрымліваў прэміі з боку расейскай музычнай супольнасці.

СК belsat.eu

Hавiны