Макей: Мы віталі б больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў, што Менск вітаў бы больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі. Таксама ён распавёў, што беларускі бок гатовы падтрымаць удзел ЗША ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

«Мы віталі б больш актыўную ролю ЗША ў Беларусі зыходзячы з той ролі і значэння, якія гуляюць ЗША на сусветнай арэне», – цытуе Макея БелТА.

Паводле яго слоў, у прыватнасці, Беларусь зацікаўлена ў больш актыўным прыходзе ў краіну амерыканскага бізнесу і супрацы з рознымі ўрадавымі структурамі.

«Мы надаем дадзенаму візіту важнае значэнне. Апошні раз такі візіт праходзіў 26 гадоў таму. Гэты візіт, мяркуем, закліканы надаць імпульс працэсу нармалізацыі нашых двухбаковых адносінаў. Бяседа з прэзідэнтам прайшла ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення. Бакі прыйшлі да таго, што інтарэсы сыходзяцца і перасякаюцца. Беларусі бок вітаў падтрымку суверэнітэту Беларусі з боку ЗША. Адбыўся абмен меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах узаемадзеянняў з NATO. Дзякую нашым амерыканскім партнёрам», – заявіў Макей, паведамляе «Радыё Свабода».

Майк Пампэёў і Уладзімір Макей.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Макей падкрэсліў, што перад бакамі стаіць вельмі шмат агульных выклікаў і пагрозаў, з якімі неабходна змагацца разам і якія магчыма пераадолець толькі сумеснымі намаганнямі.

«Што тычацца пазіцыі Беларусі па Украіне, то яна ўсім вядомая. Мы маем намер, гатовыя рабіць усё для таго, каб як мага хутчэй спыніўся крызіс на ўсходзе Украіны. Мы гатовыя даць у Беларусі пляцоўку для любых сустрэчаў і перагавораў. Мы падтрымліваем любыя фарматы, у тым ліку і з удзелам ЗША, калі яны толькі дапамогуць вырашэнню крызісу на Украіне», – цытуе Макея «Інтэрфакс-Захад».

Hавiны
Майк Пампэа: ЗША гатовыя забяспечваць Беларусь нафтай на 100 %
2020.02.01 12:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў