Макей лічыць размяшчэнне расейскай вайсковай базы ў Беларусі бессэнсоўным


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што размяшчэнне расейскай вайсковай базы ў нашай краіне не мае палітычнага ці вайсковага сэнсу. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю РБК.

«З улікам развіцця сучасных тэхналогіяў у гэтым няма сэнсу. Навошта размяшчаць на тэрыторыі Беларусі вайскова-паветраную базу, пра што і вялося, калі сёння ракеты могуць літаральна за лічаныя хвіліны дасягнуць іншага кантынента, зваротнага боку нашай планеты. Калі б Беларусь размясціла на сваёй тэрыторыі нейкія дадатковыя вайсковыя абʼекты, я не думаю, што гэта спрыяла б умацаванню стабільнасці, бяспекі ў нашым рэгіёне», – распавёў Уладзімір Макей.

Меркаванне
Адбрахацца ад расейскай базы, пераканаць заходніх генералаў. Місія магчымая?
2018.11.07 14:58

На пытанне, ці не звязана рашэнне Менску з пазіцыяй еўрапейскіх суседзяў, Макей адказаў адмоўна.

«Ніколі ў Беларусі не будзе прымаць прынцыповае рашэнне пад уплывам нейкіх вонкавых сіл», – адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.

Hавiны
Лукашэнка: Мы супраць размяшчэння расейскай вайсковай базы ў Беларусі
2018.11.06 09:28

На зʼяўленні расейскай вайсковай базы ў Беларусі Крэмль пачаў настойваць яшчэ напрыканцы 2012 году. Тэма досыць часта ўздымалася падчас перамоваў кіраўнікоў краінаў. Меркавалася, што ў нашай краіне зʼявіцца авіябаза. Але пазней Аляксандр Лукашэнка катэгарычна адзначыў, што неабходнасці ў расейскай вайсковай базе ў нашай краіне няма.

ВІДЭА
Пуціну пакуль не да Лукашэнкі, але авіябаза ў Беларусі, відаць, будзе
2015.11.25 20:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў