Макей «апрануў» у вышыванкі замежных дыпламатаў


25 чэрвеня напярэдадні Дня Незалежнасці міністр замежных справаў Уладзімір Макей запрасіў кіраўнікоў дыпламатычных місіяў, акрэдытаваных у Беларусі, на дзень «Дзень беларускай вышыванкі», паведамляе прэс-служба беларускага вонкавапалітычнага ведамства. Дыпламаты прыйшлі з семʼямі ў вышыванках і вышымайках.

«У сваім выступе Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю беларускай самаідэнтычнасці», паведамляе mfa.gov.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў