Макей анансаваў «паўнавартасны візіт» Лукашэнкі ў Еўразвяз

Сёлета мае адбыцца «нармальны паўнавартасны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўразвяз». Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей пасля адкрыцця 7 кастрычніка форуму «Менскі дыялог».

Удзельнікам «Менскага дыялогу» расказалі пра палітвязняў і небяспеку БелАЭС

«Я спадзяюся, сёлета мы здзейснім нармальны, паўнавартасны візіт, у тым ліку на прастору Еўрапейскага звязу», – сказаў кіраўнік МЗС, паведамляе TUT.by.

Паводле яго, гэты візіт не з’яўляецца самамэтай, а мусіць даць канкрэтныя вынікі «ў плане эканамічнай, гуманітарнай і іншай супрацы».

Праз Лукашэнку візавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕЗ можа затрымацца

Ці чакаецца падчас візіту падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, міністр не адказаў, але заявіў, што «ўсё ў свеце ўзаемазвязана».

МГ belsat.eu

Hавiны