Падчас тэлефоннай размовы ў сераду кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі абмеркавалі пытанні інтэграцыі і барацьбу з каронавірусам.
Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў 29 красавіка са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым беларуска-расейскія дачыненні і пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, падае прэсавая служба беларускага МЗС.
Прэсавая служба МЗС Расеі ўдакладніла, што міністры абмеркавалі таксама пытанні супрацьдзеяння распаўсюду каронавіруснай інфекцыі і эвакуацыі з-за мяжы грамадзянаў абедзвюх дзяржаваў.
У размове міністры ўзнялі таксама пытанні развіцця Саюзнай дзяржавы ды каардынацыі працы на міжнароднай арэне.
ДД belsat.eu