Майсей Мазько пра спыненую крымінальную справу: «Пацярпела моцна сям'я. Было брыдка»


Сам 62-гадовы галоўны інжынер Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра і актыўны праціўнік акумулятарнага заводу не сумняецца, што гэта была правакацыя супраць яго.

Раніцай 4 верасня актывіст Майсей Мазько атрымаў дакументы, згодна з якімі ён і яго сын больш не з’уяўляюцца фігурантамі крымінальнай справы па ч.2 арт. 295 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Майсей Мазько (злева) і праваабаронца Раман Кісляк каля акумулятарнага заводу абмяркоўваюць спыненне крымінальнай справы

– Сёння стала вядома, што спынілі крымінальную справу аб знойдзеных боепрыпасах у дачыненні да Майсея Мазька і яго сына Дзяніса. Яна спынена, паколькі не знойдзена дастатковых доказаў для ўстанаўлення віны. Мы вельмі радыя такому выйсцю, іншага мы не чакалі, – заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Суразмоўца лічыць, што ва ўлады ў дадзены момант больш няма неабходнасці ў падобных жорсткіх мерах у дачыненні да праціўнікаў акумулятарнага заводу.

– Калі з’явілася гэта крымінальная справа, быў самы пік супрацьстаяння з уладамі падчас нашага пратэсту супраць акумулятарнага заводу, і ўлады хацелі «задушыць» людзей, каб тыя перасталі крытыкаваць завод і ўладу. Але цяпер сітуацыя змянілася, улада на розным узроўні заявіла аб тым, што завод, калі будуць парушэнні, працаваць не будзе, таму цяпер можна зачыніць гэтую справу, – лічыць Раман Кісляк.

Hавiны
Затрыманне Мазька – правакацыя ўладаў, лічаць родныя актывіста
2019.04.04 09:14

Сам 62-гадовы галоўны інжынер у Свята-Раства-Багародзіцкага жаночым манастыры і актыўны праціўнік акумулятарнага заводу не сумняецца, што гэта была правакацыя супраць яго.

– Справядлівасць перамагла! Я думаў гэта будзе нашмат раней, але праз шэсць месяцаў уручылі дакументы – пастанова аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да мяне, майго сына і яшчэ двух чалавек, якія праходзілі па справе, – кажа Майсей Мазько.

Майсей адзначае, што гэтыя паўгода былі вельмі складанымі.

– Я спакойна да гэтага ставіўся, але пацярпела вельмі моцна сямʼя, вельмі непрыемна калі прыходзяць з ператрусам з сабакамі. Ператрусы праводзіліся не толькі ў Берасці, але ў Белавежскай пушчы, калі пераварочвалі бялізну манашак – гэта было вельмі брыдка, – падводзіць рысу Майсей Мазько.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

Майсей плануе і надалей дамагацца поўнага закрыцця акумулятарнага заводу.

Міліцыя затрымала Майсея Мазько, які актыўна ўдзельнічаў у пратэсце, 3 красавіка. У ягонай машыне супрацоўнікі ДАІ знайшлі патроны і выбухоўку. Яму абвесцілі пра падазрэнне ў «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Мазько правёў за кратамі 3 дні – 6 красавіка яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Днём раней па тым жа падазрэнні затрымалі і сына Майсея – Дзяніса Мазько. Супраць актывіста распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэксу – «Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Максімальнае пакаранне па ім – да 7 гадоў пазбаўлення волі.

АС Belsat.eu

Стужка навінаў