Майк Пампэа: ЗША гатовыя забяспечваць Беларусь нафтай на 100 %


Амерыканскія вытворцы гатовыя забяспечыць Беларусь нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў. Пра гэта ў Менску пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа, піша БелТА.

«ЗША хочуць дапамагчы Беларусі стварыць сваю суверэнную дзяржаву і нашы вытворцы энергарэсурсаў гатовыя забяспечваць вас неабходнай нафтай на 100 адсоткаў паводле канкурэнтных цэнаў. Мы найбуйнейшы вытворца энергарэсурсаў у свеце, і ўсё, што вам трэба – сказаць нам і звярнуцца да нас», – заявіў Пампэа журналістам пасля двухбаковых перамоваў з Лукашэнкам за зачыненымі дзвярыма.

Майк Пампэёў у Менску.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Паводле «Радыё Свабода», Пампэёў выказаў спадзеў, што цяперашні візіт стане салідным крокам у накірунку больш блізкіх адносінаў і сувязяў паміж ЗША і Беларуссю.

ВІДЭА
Мэсідж Трампа для Лукашэнкі
2020.02.01 12:37

Пампэа распавёў, што пагаварыў з Лукашэнкам пра неабходнасць стварыць амерыканскім бізнесам больш простыя ўмовы для прыходу на беларускі рынак.

«Беларусь зрабіла рэальны прагрэс у пытаннях дэмакратызацыі і правоў чалавека, але яшчэ застаецца праца, якую неабходна зрабіць. ЗША вызначае прыярытэтам павагу да правоў чалавека, моцную грамадзянскую супольнасць і свабоду прэсы ў кожным кутку свету. Прагрэс у гэтых сферах – адзіны шлях да зняцця амерыканскіх санкцый».

Самалёт Майка Пампэа прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менску сёння раніцай. Адразу з аэрапорту Пампэа накіраваўся ў Палац Незалежнасці на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. На ўваходзе ў палац яго сустракаў міністр замежных справаў Уладзімір Макей.

Hавiны
Майк Пампэа: у бліжэйшы час мы прызначым амбасадара ў Беларусь
2020.02.01 10:38

Нагадаем, з 1 студзеня 2020 года Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новых кантрактаў. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузку вытворчых магутнасцяў знізілі да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.

4 студзеня пастаўкі нафты на беларускія НПЗ аднавіліся – дамоўленасць была дасягнутая з кампаніямі алігарха Міхаіла Гуцэрыева, які сябруе з Лукашэнкам. Аднак Менск дагэтуль не дасягнуў дамоўленасцяў з асноўнымі расейскімі нафтавымі дзяржкампаніямі, а кампаніі Гуцэрыева, паводле экспертаў, здольныя паставіць Беларусі ў 2020 годзе толькі каля 3 мільёнаў тонаў нафты (пры тым, што беларускі бок планаваў закупіць 24-25 млн).

21 студзеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь мусіць імкнуцца да таго, каб толькі 30-40 % нафты купляць у Расейскай Федэрацыі.

Hавiны
«Пытанне не ў «можна ці нельга», а ў цане». Хто гатовы імпартаваць нафту ў Беларусь?
2020.01.16 18:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў