Майк Пампэа пачаў свой візіт ва Украіну, на чарзе – Беларусь

Майк Пампэа і Вадзім Прыстайка. Фота: KEVIN LAMARQUE / Reuters / Forum

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа сустрэўся 31 студзеня з міністрам замежных справаў Украіны Вадзімам Прыстайкам.

Майк Пампэа прыбыў у Кіеў 30 студзеня. Раніцай пятніцы ён сустрэўся з кіраўніком украінскага МЗС, паведамляе УНН.

Пасля афіцыйнай сустрэчы прэсу папрасілі пакінуць памяшканне для перамоваў. Падчас сустрэчы планавалася абмеркаваць пытанні далейшага палітычнага ўзаемадзеяння па аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, умацавання абараназдольнасці, прасоўванн рэформаў у дзяржаве, развіцця эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы.

Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Менск 1 лютага

Таксама сёння адбудзецца сустрэча дзяржсакратара ЗША з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

1 лютага Майк Пампэа наведае Менск, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Макеем, пасля чаго скіруецца ў Казахстан.

Дзярждэп ЗША: Майк Пампэёў сустрэнецца з Лукашэнкам і Макеем

МГ belsat.eu

Hавiны