Выбух прагрымеў а 7 раніцы (паводле Менску).
وزارت امور داخله ميگويد ٨:٢٥ صبح امروز حمله انتحاري توسط موتر بم در مربوطات حوزه دهم نزديك چاراهي ذنبق كابل صورت گرفته جزًيىات بيشتر بعدا pic.twitter.com/3imlYFIsXA
— Pajhwok Afghan News (@pajhwok) 31 maja 2017
«Гэта была аўтамабільная бомба», – паведаміў прэс-сакратар кабульскай паліцыі.
Акрамя дыпламатычных прадстаўніцтваў, у раёне выбуху знаходзіцца Нацыянальны дырэктарат бяспекі Афганістану, адзначае мясцовае агенцтва навінаў «Pajhwok».
Update: 90 killed and 380 wounded in #kabulblast . Health and security sources.#AFG
— Pajhwok Afghan News (@pajhwok) 31 maja 2017
Паводле «Pajhwok», у выніку выбуху загінула 90 асобаў.
Пакуль ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.
У красавіку пераапранутыя ў афганскую вайсковую форму баевікі «Талібану» уварваліся на тэрыторыю вайсковай базы каля гораду Мазары-Шарыф. У выніку тэрарысты забілі каля 140 асобаў.
Фота: REUTERS/Mohammad Ismail