Магутны тайфун набліжаецца да Японіі, у краіне аб'яўлена эвакуацыя


Тайфун «Хагібіс», які набліжаецца да Японіі, атрымаў пяты, максімальны ўзровень пагрозы. Улады краіны загадалі эвакуявацца 50 тысячам жыхароў краіны, яшчэ 4,2 мільёнам грамадзянаў рэкамендавана эвакуявацца, паведамляе DW.com.

Хуткасць ветра ў Японіі дасягае 65 метраў за секунду. Стыхія ўжо абясточыла 50 тысячаў будынкаў. У Токіа зачыненыя метро і чыгуначныя станцыі, сталічныя аэрапорты прыпынілі працу.

https://twitter.com/yogisantosc/status/1182849315762364416

«Хагібіс» па магутнасці метэаролагі адносяць да тайфуна «Іда», які ў 1958 годзе забраў жыцці 1200 чалавек.

Нягледзячы на тое, што тайфун дойдзе да Токіа вечарам, стыхія ўжо забрала чалавечае жыццё. Яшчэ пяць асобаў атрымалі траўмы.

No comment
«Спадзявайцеся найгоршага» – прэм’ер Японіі папярэджвае пра разбуральны тайфун
2018.08.23 14:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў