Маглі не спадабацца паводзіны дзяцей: Макей назваў прычыну нападу на дыпламата

Сварку, якая прывяла да нападу на беларускага дыпламата ў Турэччыне, магла выклікаць незадаволенасць псіхічна хворага нападніка паводзінамі беларускіх дзяцей, якія гулялі ў двары. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае БелТА.

У Турэччыне стралялі ў беларускага дыпламата: ён у цяжкім стане

«Магчыма, на гэтай глебе адбыўся псіхалагічны ўсплёск», – сказаў кіраўнік МЗС.

На яго думку, у нападзе няма ніякай палітычнай падаплёкі.

Зараз стан параненага дыпламата нармалізуецца. Чатыры кулі не закранулі жыццёва важныя органы.

Паранены ў Анкары беларускі дыпламат у цяжкім стане

Кіраўнік турэцкага МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу паабяцаў Уладзіміру Макею зрабіць усё магчымае для выратавання дыпламата і разбіральніцтва.

МГ belsat.eu

Hавiны