Магічныя лічбы! У кастрычніку сярэдні заробак беларусаў дасягнуў амаль 1000 рублёў

У параўнанні з вераснем заробак павысіўся амаль на 36 рублёў і склаў 999 рублёў 70 капеек. Аднак цешыцца такому росту эканамісты не спяшаюцца.

«Цяпер магчымасці для росту заробкаў ёсць, хаця ёсць і трывожныя званочкі. У прыватнасці, у нас тэмпы росту заробку апярэджваюць тэмпы росту вытворчасці працы», – распавядаў belsat.eu старэйшы аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб.

Аднак нават з павышэннем заробку дабрабыт беларусаў не вырасце – апроч сталай інфляцыі, у наступным годзе плануецца рост тарыфаў ЖКГ у сярэднім на 5 долараў.

Баранавічы: Людзі смяюцца з афіцыйных лічбаў пра заробкі

Да таго ж насамрэч сярэдні рэальны заробак у краіне істотна адрозніваецца ад намінальнага, што агучвае Белстат. У шматлікіх рэгіёнах людзі атрымліваюць не больш за 400 рублёў. А ў некаторых часта цяжка атрымаць хоць які заробак. Гэтак, за верасень 160 прадпрыемстваў парушылі тэрміны выплаты заробкаў, а восем – заплацілі менш як мінімальную зарплату, якая складае 305 рублёў.

Дарэчы, яшчэ ў сакавіку Лукашэнка прызнаў, што дзяржава не ў стане забяспечыць сярэдні заробак 1000 рублёў.

ДР belsat.eu

Hавiны