Мадрыд адхіліў дэкларацыю аб незалежнасці Каталунні

Віцэ-прэм’ер урада Іспаніі Сарайя Саенц дэ Сантамарыя назвала Пучдэмона чалавекам, які «не ведае, дзе ён і куды рухаецца», паведамляе bbc.com.

Прэмʼер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой збярэ экстраннае паседжанне кабінета міністраў, каб абмеркаваць далейшыя крокі ўрада.

Напярэдадні, 10 кастрычніка, Карлэс Пучдэмон падпісаў дэкларацыю незалежнасці Каталунні, аднак заклікаў рэгіянальны парламент адкласці абвяшчэнне незалежнасці, каб наладзіць дыялог з Мадрыдам па пытанні аб выхадзе з Іспаніі.

Паводле яго слоў, у выніку праведзенага 1 кастрычніка рэферэндуму аўтаномія атрымала мандат ад народа, каб стаць незалежнай дзяржавай.

«Мільёны жыхароў у Каталунні лічаць адзіным варыянтам тое, каб Каталуння стала незалежнай дзяржавай», – заявіў Пучдэмон.

«Мы не злачынцы, мы не варʼяты, мы не путчысты, мы нармальныя людзі, якія просяць мець магчымасць прагаласаваць. У нас няма нічога супраць Іспаніі і іспанцаў », – заявіў кіраўнік каталонскага ўрада, звяртаючыся да іспанскім уладам.

У Барселоне ў аўторак былі ўзмоцненыя меры бяспекі. Тэрыторыя парламенту Каталоніі і парк Цытадэль, у якім ён знаходзіцца, быў цалкам ачэплены каталунскай паліцыяй.

KA. belsat.eu

Hавiны