Мачанка – беларускі рэцэпт на восеньскія халады


Калі з надыходам восені вам захацелася чагосьці мяснога ды сытнага, вось вам рэцэпт выдатнай беларускай стравы. У дзвюх аўтарскіх версіях: сучаснай і ў тайскім стылі – ад вядоўцаў нашага тэрапеўтычнага кулінарнага тэлешоу «Я не буду гэтага есці!».

У адным з выданняў праграмы нашая шэф-кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі гатавалі мачанку для 12-разовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і вакаліста гурта «Brutto» Віталя Гуркова.

Мачанка ў тайскім стылі ад Вольгі Прыгаравай

  • 50 мл соусу «Піры-Піры»
  • 1 пачак разрыхляльніка
  • 150 мл соевага соусу
  • 500 г смятаны
  • бляшанка ананасаў
  • 500 г балгарскага перцу
  • 500 мл соусу «Чылі-світ»
  • 500 г цыбулі
  • 1 цытрына
  • 70 г мёду
  • 10 яек
  • 500 г свіной шыі
  • 1 кг мукі
  • соль

Свініну рэжам брускамі і марынуем у мёдзе ды соевым соусе. На добра разагрэтай патэльні абсмажваем парэзаныя саломкаю цыбулю і перац, дадаем парэзаны ананас. На другой моцна разагрэтай патэльні абсмажваем свініну, пакуль яна не пачне кармелізавацца, пасля аб’ядноўваем мяса з гароднінай. Дадаем соусы «Піры-Піры» і «Чылі-світ», даводзім да кіпення.

Замешваем цеста для аладак. Узбіваем бялкі да пены, асобна – жаўткі з цукрам, у жаўткі акуратна дадаем смятану. Далікатна змешваем і дадаем бялкі. Затым паступова ўводзім муку з разрыхляльнікам, пакуль кансістэнцыя цеста не стане нагадваць смятану. На разагрэтай патэльні з алеем выпякаем аладкі з абодвух бакоў да румянай скарыначкі.

Мачанку падаем у гарнушках (гаршчочках), а аладкі – у мяшочках для аладак, каб заставаліся цёплымі.

Мачанка ад Аляксандра Чыкілеўскага. Фота belsat.eu

Мачанка ад Аляксандра Чыкілеўскага

Мачанка

  • каўбаса хатняя – 200 г
  • рэбры свіныя – 250 г
  • грудзінка вэнджаная – 50 г
  • цыбуля – 50 г
  • алей – 20 мл
  • масла сметанковае – 70 г
  • булён – 300 мл

Дранікі

  • бульба – 250 г
  • яйка – 1 шт.
  • цыбуля – 50 г
  • мука – 50 г
  • соль – 5 г

Рэбры запячы да гатовасці, каб атрымалася залацістая скарыначка. Абсмажыць на алеі дробна парэзаныя цыбулю ды грудзінку. Дадаць ваду, спецыі і варыць 5-10 хв. Дадаць каўбасу і варыць да гатовасці каўбасы. Абсмажыць на сметанковым алеі муку, дадаць булён, у якім варылася каўбаса. Ўварыць і дадаць назад.

Нацерці бульбу і цыбулю на дробнай тарцы, дадаць муку і яйка, вымесіць і падсмажыць дранікі. На талерку наліць соус, на яго выкласці рабрынку, каўбасу і паліць падліўкай, побач выкласці бульбяныя бліны.

Вось тут можна ўбачыць сам працэс гатавання:

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

Стужка навінаў