Мабільнікі для школьнікаў усё ж шкодныя


У дакладзе ірландскага Інстытуту эканамічных і сацыяльных даследаванняў адзначаецца, што асабліва згубна гаджэты ўплываюць на канцэнтрацыю ўвагі дзіцяці і яго памяць.

Дзеці ва ўзросце да дзевяці гадоў, якія ўжо маюць уласны мабільны тэлефон, горш вучацца ў школе ў параўнанні з тымі, хто абзавёўся гаджэтам у больш познім узросце. Такія высновы, якія змяшчаюцца ў дакладзе ірландскага Інстытуту эканамічных і сацыяльных даследаванняў (ESRI), піша ТАСС.

Наша мэта складалася ў тым, каб вызначыць уплыў мабільнага тэлефона на паспяховасць школьнікаў малодшых класаў, гаворыцца ў дакладзе ESRI.

«Смартфоны і іншыя гаджэты актыўна і масава ўвайшлі ў жыццё. Заканамерна выказаць здагадку, што ўплыў гэтых прыладаў асабліва значны ў тым узросце, калі навыкі чытання, пісьма і лічэння яшчэ толькі фармуюцца. Спробы падобных даследаванняў прадпрымаліся ўжо ў многіх краінах, і было ўстаноўлена, у прыватнасці, што наяўнасць мабільнага тэлефона негатыўна ўплывае на канцэнтрацыю ўвагі дзіцяці і яго памяць», – адзначаюць эксперты ESRI.

У даследаванні ўдзельнічалі 8,5 тысячаў дзяцей з розных школаў і сацыяльных групаў. Навукоўцы параўналі паказнікі паспяховасці ў тых школьнікаў, хто абзавёўся мабільным тэлефонам да дзевяцігадовага ўзросту, з тымі, у каго на той момант тэлефонаў яшчэ не было. Высветлілася, што вынікі матэматычных тэстаў у першай групе на 4-5 % ніжэйшыя, чым у другой. Па гуманітарных прадметах прасочвалася тая ж заканамернасць, паведамілі аўтары дакладу, хоць у гэтым выпадку колькасныя паказнікі не былі прыведзены. Даследнікі таксама ўсталявалі, што ў сем’ях з меншым прыбыткам і ўзроўнем адукацыі, дзеці абзаводзяцца ўласнымі гаджэтамі ў больш раннім узросце.

«Мабільныя тэлефоны, як сродак камунікацыі, несумнеўныя выгоды, аднак відавочна і тое, што калі гаворка ідзе пра малагадовых карыстальнікаў, пабочныя негатыўныя моманты не варта недаацэньваць. Наш выснова: чым пазней школьнік атрымае ў карыстанне тэлефон – тым лепш», – адзначаецца ў заключэнні дакладу.

Даследчыкі выказалі надзею, што вынікі іх працы будуць прыняты пад увагу міністэрствам адукацыі і навыкаў Ірландыі. Цяпер, нагадваюць яны, гэтае ведамства праводзіць серыю грамадскіх кансультацыяў з удзелам педагогаў і бацькоў, каб выпрацаваць агульнае стаўленне да той ролі, якая павінна адводзіцца гаджэтам у школьнікаў малодшых класаў. Пакуль узроставы парог для выкарыстання мабільных прыладаў на тэрыторыі школаў рэгулюецца адвольна кожнай навучальнай установай.

Hавiны
З ЦТ за мабільнікі і парушэнні правілаў выдалілі пяць абітурыентаў
2018.06.18 21:48

СК, belsat.eu

Стужка навінаў