«Гэта было так даўно, што проста не верыцца», – узгадвае Вольскі папярэднія айчынныя гастролі.
Гурт Volski апраўляецца ў тур па Беларусі. Паводле папярэдніх звестак, музыкі наведаюць сем гарадоў.
14 красавіка – Гомель
15 красавіка – Барысаў
21 красавіка – Віцебск
28 красавіка – Берасце
29 красавіка – Магілёў
5 траўня – Горадня
18 траўня – Бабруйск.
Спіс будзе дапаўняцца.
Вольскі выканае песні N.R.M., «Мроі» ды з альбомаў «Грамадазнаўства»і «Псіхасаматыка».
«У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, – узгадвае Лявон Вольскі. – Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычная і энергічная».
У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у менскім Prime Hall.
Днямі першы за доўгі час тур па Беларусі таксама абвесціў Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выступіць у Віцебску (10 сакавіка), Барысаве (18 сакавіка), Астраўцы (5 красавіка), Гомлі (20 траўня).
ДД