Лялькаводы злачынца, якія вышэй за «Газпрам». Пра каго маўчыць Церцель?

24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ляціць у Маскву. На парад.

Свежы кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Іван Церцель анансаваў гэты візіт, каментуючы затрыманне Віктара Бабарыкі:

– Мы <…> ведаем, што лялькаводы, якія стаяць за яго (Бабарыкі) дзейнасцю, асцерагаюцца, што нашы дзеянні прывядуць да атрымання дадзеных і пацвярджэнню іх дачынення да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці. Такімі асобамі з’яўляюцца, мы ведаем, вялікія начальнікі ў «Газпраме», а, можа быць, і вышэй.

Новости
КГК: Виктор Бабарико задержан как «организатор противоправной деятельности»
2020.06.18 17:27

Вышэй «Газпрама» – гэта хто?

«Газпрам» – расейская дзяржаўная манаполія, якую ўзначальвае некалі прызначаны Уладзімірам Пуціным Аляксей Мілер. Старшынёй назіральнай рады «Газпрама» з’яўляецца намеснік старшыні Савета Бяспекі Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў. Вышэй па пасадзе – прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Верагодна, менавіта яго меў на ўвазе генерал КДБ Іван Церцель, кажучы пра вялікіх начальнікаў вышэй за «Газпрам». Таму што вышэй за Пуціна – як некалі паслужліва прамовіў камплімент прэзідэнту Беларусі тагачасны губернатар Брэсцкай вобласці – Бог. Ці – наадварот? Прэзідэнт у яго апынуўся вышэй за Бога? Карацей, нешта ў гэтым родзе.

Новости
Тертель: За Бабарико стоят «кукловоды в «Газпроме», а может быть и выше»
2020.06.18 19:35

Цяпер істота, якая вышэйшая за «Газпрам», праводзіць у Расеі парад. І туды ляціць Аляксандр Лукашэнка. Да той істоты, якая падазраецца ў тым, што яна і з’яўляецца лялькаводам спадара Бабарыкі. Толькі што абвінавачанай генералам КДБ Беларусі ў фактычным заступніцтве (і, магчыма, садзейнічанні) чалавеку, які без суда ўжо абвешчаны злачынцам. Гэта значыць, трэба меркаваць, ляціць да верхавода арганізаванай злачыннай групоўкі.

Навошта ён туды ляціць – прэзідэнт суверэннай Беларусі? Навошта вось беламу і пухнатаму кіраўніку суверэннай і практычна зусім нават незалежнай дзяржавы ляцець да верхавода арганізаванай злачыннай групоўкі? Аб чым яны там «пераціраць» збіраюцца? Церцель – той яшчэ цёрты калач: калі Церцель ведае, што ён кажа, ён павінен неадкладна адгаварыць Аляксандра Рыгоравіча ад сустрэчы з гэтым паханам усіх Бабарык разам узятых. Бо ўступаць у змову са злачынцам (а для Церцеля няма сумненняў у тым, што і Бабарыка злачынец, і газпрамаўскія начальнікі Мілер з Мядзведзевым злачынцы, і, даруй Госпадзе, той, хто вышэй «Газпрама» – ён таксама злачынец) – дык вось, уступаць у змову са злачынцам – напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ва ўласнай краіне – ну зусім непрыгожа!

Новости
Стало известно, в чем обвиняют подругу семьи Бабарико Светлану Купрееву
2020.06.18 14:18

Не, я ні на чым не настойваю. Але калі раптам гэтая злачынная банда пажадае ўзяць у закладнікі кіраўніка беларускай дзяржавы? Раптам на яго там маецца кампрамат? Давайце лепш адправім туды Церцеля. Хай на Лубянцы Церцель есць тэфтэлі ў камеры і з усёй шчырасцю старога салдата кажа ў твар ворагу, што ён пра яго думае. Усё ж лепш, чым раставацца з прэзідэнтам, пасылаючы яго ў немінучы палон да бандыта, які вышэй «Газпрама».

Не, канечне, дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы такі, што можа і назад вярнуцца. Магчыма, лялькаводам будзе няма калі сустракацца з ім у інтымнай абстаноўцы і спрабаваць навязаць яму ніткі на рукі як марыянетцы, што сарвалася. Магчыма, генерал Церцель папросту ашукаўся, яго не так зразумелі, і г.д. Але калі Іван Станіслававіч адказвае за свае словы, то нам трэба берагчы не толькі спадара Лукашэнку (раз ужо ён вышэй за Бога), але і яго самога, Церцеля нашага. Таму што атрымліваецца: Церцель валодае інфармацыяй, ад якой залежаць жыццё і дабрабыт мільёнаў нашых братоў-расейцаў. Інфармацыяй, паўтаруся, аб злачынцах, аб цэлай пірамідзе злачыннасці, ніжэйшым узроўнем якой, на думку генерала, з’яўляўся «Белгазпрамбанк»…

Новости
Бывший адвокат Тамара Сидоренко: «За нашу правоохранительную систему просто стыдно»
2020.06.18 15:37

Так, гэта сцёб. А ў жыцці ўсё вельмі і вельмі сумна. Асабліва калі разумееш, што сам генерал Церцель, калі што здарыцца, будзе спрабаваць выглядаць усяго толькі бясшкоднай лялькай у пагонах, а лялькаводам з радасцю абвесціць кагосьці іншага. Навошта прападаць мастацкаму вобразу?

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў