Лукашэнка звольніў начальніка Генштаба

Першы намеснік Міністра абароны, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сілаў генерал-маёр Алег Белаконеў звольнены з пасады. Адпаведнае рашэнне, якое ўжо апублікаванае на прававым інтэрнэт-партале, падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Генерал-маёр Алег Белаконеў звольнены з вайсковай службы ў запас у сувязі з тым, што яго абралі дэпутатам у Палату прадстаўнікоў.

Паводле беларускага заканадаўства, дэпутат Палаты прадстаўнікоў не можа займаць іншыя дзяржаўныя пасады.

Літаральна за некалькі гадзінаў да адстаўкі генерал Белаконеў распавёў, што Беларусь гатовая да сумесных вучэнняў з NATO, абмяркоўваюцца магчымыя фарматы. Але пры гэтым у NATO павінны разумець, што стратэгічным хаўруснікам Менску з’яўляецца Масква, дадаў ён.

Начальнік Генштабу: Беларусь гатовая паўдзельнічаць у міратворчых аперацыях ААН

 

СК belsat.eu

Hавiны