Лукашэнка знайшоў замену Зайцу: у Беларусі новы міністр


Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Замест звольненага на мінулым тыдні Леаніда Зайца міністрам стаў ягоны зямляк Анатоль Хацько.

Анатоль Хацько.
Фота: agriculture.by

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, таксама ўзгодненае прызначэнне Аляксандра Цітка на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкаму.

Анатоль Хацько нарадзіўся ў 1974 годзе ў Слуцкім раёне. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання. У 1997-1999 гадах працаваў галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні па жывёлагадоўлі калгаса «Крыніца» у Капыльскім раёне. У 1999-2001 гадах – галоўны заатэхнік калгаса «Новы быт» Менскага раёну, затым – галоўны заатэхнік, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага райвыканкаму.

Hавiны
«Яна ж уся абасраная!» Лукашэнка абараніў кароў ад чыноўнікаў
2019.03.26 17:01

У 2005-2006 гадах з’яўляўся галоўным заатэхнікам «Белплемжывабʼяднанне». У 2006-2007 гадах працаваў на пасадзе намесніка гендырэктара ААТ «Менскаблхлебпрадукт», а ў 2007-2015 гадах – уласна гендырэктара. З 2015 па 2016 год быў намеснікам гендырэктара Беларускага дзяржаўнага абʼяднання па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжывабʼяднанне», а з 2016 года – гендырэктарам гэтага абʼяднання.

Нагадаем, 26 сакавіка падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс у Шклоўскім раёне, дзе моцна абурыўся ўмовамі, у якіх утрымліваецца каровы.

Аб’ектыў
Чаму Лукашэнка рэабілітаваў звольненых чыноўнікаў?
2019.04.01 22:43

У выніку ён зладзіў кадравы разнос. Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Даманеўскі адхілены ад пасады, прадстаўнік прэзідэнта на Магілёўшчыне Генадзь Лаўранкоў паніжаны ў пасадзе і зойме месца старшыні Шклоўскага райвыканкаму. Часовым выканальнікам абавязкаў старшыні Магілёўскага аблвыканкаму прызначаны Мікалай Кароцін, які быў першым намеснікам Даманеўскага. Экс-старшыня Шклоўскага райвыканкаму Васіль Віцюнаў зойме пасаду кіраўніка аграхолдынгу «Купалаўскае».

На наступны дзень, 27 сакавіка, Лукашэнка таксама звольніў віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага і міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца. Але ўжо 1 красавіка прызначыў іх адпаведна памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці і старшынёй Магілёўскага аблвыканкаму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў