Лукашэнка змяніў старшыню вайсковай разведкі

Кіраўнік краіны 7 ліпеня правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных Сілаў, паведамляе БелТА.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Лукашэнка 7 ліпеня замяніў старшыню вайсковай разведкі. Замест генерал-маёра Паўла Ціханава пасаду зойме колішні начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны – намеснік начальніка Генеральнага штабу генерал-маёр Руслан Касыгін. Упраўленне тэрытарыяльнай абароны зараз узначаліць палкоўнік Андрэй Маціевіч.

Намеснікам начальніка Генеральнага штабу па баявому кіраванню стане Валерый Гнілазуб. Раней ён быў першым намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Зараз гэтую пасаду зойме Ігар Дэмідэнка, які раней кіраваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. На ягонае месца прызначаны палкоўнік Аляксандр Бас.

КТ belsat.eu

Hавiны