Юбілею Перамогі адмяняць не будуць. Лукашэнка распавёў, як змагаюцца з каронавірусам


Лекарка дэманструе тэст-камплект для праверкі на заражэнне каронавірусам.
Фота: Stanislav Krasilnikov / TASS / Forum

Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ў Беларусі прымаюцца ўсе неабходныя захады па прафілактыцы і перадухіленню распаўсюджвання COVID-2019. Пра гэта ён заявіў падчас візіту на прадпрыемства «Белгіпс», піша БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што кожная служба ў краіне – ад медыкаў да праваахоўных органаў – займаецца сваёй справай у плане барацьбы з распаўсюдам каронавірусу. Выяўляюцца кантактныя асобы, вядзецца праца па прафілактыцы. Аднак Лукашэнка падкрэсліў, што ён супраць псіхозу і панікі вакол гэтай тэмы.

«Мы гэтым займаемся. Але толькі без шуму і пылу», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён заявіў, што ніякія мерапрыемствы да 75-гадовага юбілею перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адмяняцца не будуць.

Лукашэнка таксама закрануў тэму ўплыву пандэміі на сусветную эканоміку. Паводле яго, сітуацыя адбіваецца і на Беларусі. Ён прывёў у якасці прыкладу нядаўнюю заяву прэзідэнта ЗША Доналда Трампа наконт таго, што наступствы для эканомікі і жыцця людзей у выніку могуць быць цяжэй, чым ад самога віруса.

«Цяпер вы зразумелі, чаму я не закрываў прадпрыемства. Хоць дарадцаў было мора: закрыць межы, прадпрыемствы, усіх пасадзіць на каранцін. ​​Тады мною было прынята жорсткае рашэнне: саджаць будзем толькі тады, калі трэба», – заявіў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Было «усё гэта пустое». А цяпер пачалі прымаць меры
2020.03.26 21:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў