Лукашэнка заявіў, што пажартаваў пра «трактар, гарэлку і лазню»


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сяргеенкам, старшынём Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай, Дзяржсакратаром Рады Бяспекі Андрэем Раўковым і Міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам 13 красавіка. Фота – president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сяргеенкам, старшынём Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай, Дзяржсакратаром Рады Бяспекі Андрэем Раўковым і Міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам 13 красавіка раскрытыкаваў расейскія медыі за асвятленне распаўсюду каронавірусу ў Беларусі.

«Даюць такую ​​агідную інфармацыю: бацька там лечыць сваіх трактарам, гарэлкай, лазняй… Ведаеце, калісьці я на хаду пажартаваў. Але ў кожным жарце ёсць доля жарту», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Расейцам хацеў бы сказаць – гэтым, якія «плявузгаюць»: не чапайце нас! Мы бо ў іх нічога не просім. Мы ратуемся, абараняемся самі. Прыязджайце да нас, паглядзіце самі. Але навошта ж вы нас у Расеі робіце дурнямі? Навошта рускаму чалавеку забіваць у галаву, што там, на Захадзе, нашы гэтыя беларусы, яны нейкія ненармальныя?» – працягнуў Лукашэнка.

«Але пра гэта ў Расеі ніхто не скажа. Гэтая праўда камусьці там не патрэбна. Здагадайцеся з трох разоў, каму. Таму яшчэ раз паўтараю: вы нас не чапайце! Скончыцца гэта ўсё, потым мы паглядзім, хто мае рацыю, а хто не», – дадаў Лукашэнка.

У дадатак кіраўнік краіны заявіў, што калі Расея хоча дапамагчы Беларусі падчас эпідэміі, то яна магла б знізіць кошт на газ для нашай краіны.

«Калі хочаце дапамагчы, зрабіце нам сусветную цану па прыродным газе. Сёння ў Еўропе прыродны газ Расея прадае па $ 80, не вышэй за $ 90 за 1 тыс. куб. м. А мы плацім $ 127. Дзе такая цана сёння ёсць? Хочаце дапамагчы – дапамажыце. Ні грошай, нічога не просім. Навошта з нас шкуру драць?» – дадаў Лукашэнка.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў