Лукашэнка заявіў, што гатовы асабіста лячыць пацыентаў з каронавірусам


Падчас нарады па барацьбе з распаўсюдам каронавіруса ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы асабіста ўдзельнічаць у лячэнні хворых на COVID-19.

Відэа са заяваю Лукашэнкі падчас нарады апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого».

«Будзем выконваць свой абавязак. Калі я нешта магу для вас зрабіць – калі ласка, скажыце. Я ўжо міністру (міністру аховы здароўя Уладзіміру Караніку – заўв. belsat.eu) казаў: трэба, Уладзімір Сцяпанавіч, – значыць з табой пойдзем лячыць людзей. Толькі ты мне скажы, што я там павінен рабіць. Я магу трымаць, насіць, падымаць кагосьці. А ты ўжо там будзеш калоць… Я ўжо казаў яму пра гэта. Ён кажа: пакуль не трэба. Ну, чакаю!» – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
«Вось лячэнне ад вірусу!» Лукашэнка распавёў пра сваю «аддушыну»
2020.04.03 18:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў