Лукашэнка заявіў, што беларускую апазіцыю фінансуюць амерыканцы і немцы праз Літву і Польшчу


Падчас абмеркавання парламенцкіх выбараў у Беларусі, які прайшлі 17 лістапада, Аляксандр Лукашэнка распавёў, чаму ў новым парламенце няма апазіцыі, пра гэта піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Пасля сустрэчы з міністрамі замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пэкам Хаавістам кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на словы амбасадара Расеі Дзмітрыя Мезенцава, які адзначыў паспяховае правядзенне электаральнай кампаніі.

Кіраўнік Беларусі на сустрэчы з міністрамі замежных справаў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пэкам Хаавістам.
Фота: president.gov.by

«Вы так думаеце. А вось яны (кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі. – Заўвага) пачалі казаць: «Чаму няма празаходніх апазіцыянераў? У мінулым былі тры чалавекі, а ў гэтым ніводнага». Не ў ва мне прычына. Калі людзі не падтрымліваюць, што я магу зрабіць?» – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі распавёў, што краіны Захаду фінансуюць апазіцыю. А пасля абінаваціў апанентаў у бяздзейснасці.

«Я кажу: вы ім не давайце грошы. Яны даюць грошы, тыя купляюць аўтамабілі, будуюць асабнякі. Грошы немалыя ідуць. Мы іх усе бачым. Тое, што не бачым мы, нам расейцы падкажуць, адкуль яны ідуць. Звычайна праз Літву, Польшчу. Амерыканцы, немцы фінансуюць. Добра яны жывуць. На чорта ім гэтая ўлада, галаўны боль?», – сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Hавiны
Лукашэнка не хоча зацягваць падпісанне дамоваў з Еўразвязам
2019.11.25 11:57

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў