Лукашэнка заявіў, што адна з асноўных задач пяцігодкі – пераход на электрамабілі

Аляксандр Лукашэнка назваў пераход на электрамабілі адной з асноўных задач будучай пяцігодкі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам гораду Менску, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Адна з асноўных задач, якую мы вырашым у будучай пяцігодцы, – гэта пераход на электрамабілі, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Мы проста не павінны тут адстаць. Калі мы адстанем, будзе дрэнна. Таму цяжка, цяжка, але нам прыйдзецца бегчы і, па меншай меры, ні ў якім разе не адстаць».

Лукашэнка заявіў, што Менск перанасяляць нельга. Паводле ягоных словаў, пастаўлена задача не дапусціць перавышэння насельніцтва ў горадзе больш за 2 млн чалавек, каб не паўтарыць негатыўны досвед буйных гарадоў, дзе вялікая канцэнтрацыя насельніцтва.

«Будзем развіваць гарады-спадарожнікі, але ў Менску трэба скарачаць будаўніцтва», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на важнасці падтрымання на вытворчасцях выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыпліны.

«Дысцыпліна, выканальніцкая і тэхналагічная. Так, у апошнія паўгода–год мы на гэта звярнулі ўвагу і пачалі выпраўляцца. Не будзе якасці – загінем. Таму што якасць – аснова экспарту. А без экспарту краіна жыць не будзе, не будзе валюты», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка схлусіў: Маск сказаў, што не дарыў яму «Тэслу»

ІІ belsat.eu

Hавiны