Лукашэнка заявіў пра «групы баевікоў», якія хочуць «арганізаваць пабоішча на плошчы»


Падчас вялікай нарады з сілавікам Аляксандр Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасці ператварэння збору подпісаў у несанкцыянаваныя мітынгі і масавыя мерапрыемствы. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка патрабуе прыцягваць да адказнасці за факты агрэсіўных дзеянняў у дачыненні прадстаўнікоў органаў правапарадку. Паводле ягоных словаў, пагрозы паступаюць не толькі людзям у пагонах.

«Пагрозы сёння сыплюцца з усіх бакоў: у адрас дзяржаўных служачых, кіраўнікоў участковых камісіяў, якія праводзілі парламенцкія выбары, у адрас іх сем’яў. З усіх бакоў пагрозы. Гэта што такое? Я папрашу праваахоўныя органы, асабліва генеральнага пракурора, старшыню Следчага камітэту, міністра ўнутраных справаў, звярнуць на гэта самую сурʼёзную ўвагу. Калі ідуць пагрозы – гэта крымінальнае парушэнне, якое пераследуецца па крымінальным праве», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка адзначыў, што ўсе падзеі развіваюцца паводле загадзя прадуманага сцэнара, прычым іх удзельнікі – усяго толькі выканаўцы, у якіх нібыта ёсць «гаспадары з грашыма» (гэтых «гаспадароў» ён не назваў).

«Спачатку прадстаўнікі шэрагу ініцыятыўных групаў злоўжываюць правам на правядзенне пікетаў для разгойдвання сітуацыі і дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі, потым яны сфармуюць каманды і групы баевікоў, якія, не выключана, захочуць арганізаваць пабоішча на плошчы. Да гэтага яны і заклікаюць людзей. Чаму тут дзівіцца? Чаго так усе дзівяцца: «як Лукашэнка адкажа?» Адказ будзе адзін, вы добра разумееце», – заявіў ён.

Hавiны
Лукашэнка пра выбары: «Дэмакратыя дэмакратыяй, але бязмежжа быць не павінна»
2020.06.09 11:23

Лукашэнка пры гэтым не ўдакладніў, ініцыятыўныя групы якіх кандыдатаў нібыта плануюць «сфармаваць групы баевікоў».

«Мы гэта ўжо праходзілі. Мы не дапусцілі расколу тады ў грамадстве, не дапусцім і цяпер. І сёння маем намер распачаць адэкватныя захады, каб захаваць мір і стабільнасць у нашай дзяржаве, – падкрэсліў ён. – Для гэтага трэба дакладна разумець, на што гатовыя пайсці асобныя кандыдаты ў кандыдаты для дасягнення сваёй мэты. Якія рэсурсы яны задзейнічаюць для павышэння свайго рэйтынгу. Ці не створыць гэта дадатковыя пагрозы?»

ВІДЭА
Пікеты патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва у Менску і Гомлі. ВІДЭА
2020.06.06 16:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў