Лукашэнка зацвердзіў меры па падтрымцы эканомікі ва ўмовах пандэміі


Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў Указ № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Дакумент прыняты па выніках вялікай нарады 23 красавіка, якая была прысвечаная эканамічнай сітуацыі ва ўмовах каронавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Указ прадугледжвае падтрымку асобных галінаў эканомікі, «найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі». Спіс такіх галінаў прыведзены ў дадатку да ўказу, аднак поўнага тэксту гэтага дакументу ў публічным доступе пакуль няма.

Як адзначае прэс-служба Лукашэнкі, указ дае адтэрміноўкі і растэрміноўкі выплаты падатковых крэдытаў, скарачае тэрмін вяртання з бюджэту розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ. Індывідуальным прадпрымальнікам даецца магчымасць пераходу на іншыя рэжымы падаткаабкладання і пераразліку адзінага падатку ў сувязі з часовым неажыццяўленнем імі дзейнасці.

Hавiны
Сусветны банк прагназуе падзенне ВУП Беларусі на 4 % і рэзкі рост інфляцыі
2020.04.09 14:58

Таксама ўводзяцца арэндныя вакацыі, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы. Акрамя таго, мясцовым органам даецца права памяншаць маёмасныя падаткі. Кампаніям і індывідуальным прадпрымальнікам – уласнікам маёмасці – рэкамендавана даваць арандатарам адтэрміноўку па аплаце арэнднай платы, а таксама змяншаць яе памер з улікам абʼёму іх выручкі.

Прадугледжана выплата дапамогі па часовай непрацаздольнасці асобам, якія даглядаюць дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў, калі іх дзіця зʼяўляецца кантактам першага або другога ўзроўню.

Hавiны
Каранцін без каранціну. Як каронакрызіс змяніў жыццё беларусаў
2020.04.10 16:32

Міністрам аховы здароўя, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі прадастаўлена права спыняць працу крамы або абʼекта грамадскага харчавання да ліквідацыі парушэнняў (але не больш чым на 90 дзён) у выпадку ўстанаўлення па выніках праверкі парушэнняў заканадаўства, кантроль за выкананнем якога адносіцца да кампетэнцыі адпаведнага ведамства. Як гаворыцца на сайце Лукашэнкі, дадзеная мера накіравана на павышэнне дысцыпліны «ва ўмовах бягучай эканамічнай і эпідэміялагічнай сітуацыі».

Як адзначае прэс-служба Лукашэнкі, для таго каб урад мог «аператыўна і гнутка рэагаваць на пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі», яму дадзена права на прыняцце спецыяльнага часовага парадку ажыццяўлення дзяржаўных закупак, калі гэта спатрэбіцца.

Hавiны
Сейм Польшчы ўхваліў антыкрызісны план для змякчэння наступстваў пандэміі
2020.03.28 12:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў