Лукашэнка зацвердзіў беларускую назву для КДБ


11 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў апублікаваны ўказ кіраўніка Беларусі ад 6 снежня «О реорганизации государственных учреждений». Указ афіцыйна зацвердзіў беларускую назву для КДБ.

КДБ надалей будзе называцца Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, але цяпер гэта будзе афіцыйная і зацверджаная назва.

Раней беларуская абрэвіятура КДБ і назва Камітэт дзяржаўнай бяспекі ніколі не прысутнічалі ў беларускім заканадаўстве.

Hавiны
На pravo.by з’явілася беларускамоўная версія Выбарчага кодэксу
2019.11.05 20:11

5 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі (pravo.by) апублікавалі Выбарчы кодэкс на беларускай мове.

Раней паведамлялася, што на беларускую мову перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сямʼі (беларуская версія пакуль афіцыйна не апублікаваная), а таксама пачалася праца над перакладам Цывільнага кодэксу.

Цяпер у Беларусі дзейнічае 25 кодэксаў. 23 з іх на расейскай мове.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў