Лукашэнка застаўся на Шклоўшчыне: наведаў могілкі і калоў дровы

Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка застаўся ў суботу на сваёй малой радзіме ў Шклове. Нагадаем, учора ён прыехаў на Шклоўшчыну з працоўным візітам і наведаў Завод газетнай паперы.

Інфармацыю пра тое, што кіраўнік дзяржавы ў першай палове дня 25 студзеня заставаўся ў Шклове распаўсюдзіў тэлеграм-канал «Пул Первого». Сёння Лукашэнка наведаў магілы маці і цешчы, а таксама калоў дровы. «Пул Первого» выклаў фота Лукашэнкі з сякерай побач з вялізарнай кучай дроваў.

Вярнуцца ў Менск ён мусіць пасля абеду.

Нагадаем, хто вядзе канал «Пул Первого» дакладна невядома. Паводле адной з версіяў, да рэдагавання тэлеграм-каналу мае дачыненне прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на Расею, але спадзяецца, што там адумаюцца

ІІ belsat.eu

Hавiны