Падчас сустрэчы на Форуме рэгіёнаў Аляксандр Лукашэнка закрануў і тэму спартовых спаборніцтваў. На думку кіраўніка нашай краіны Беларусь і Украіна могуць разам змагацца за правядзенне Алімпіяды.
«Думаю, нашы дзяржавы разам маглі б пазмагацца за права правядзення міжнародных спартовых спаборніцтваў высокага ўзроўню. Гэта я кажу прэзідэнту Украіны разам падумаць над тым, а не замахнуцца нам на Алімпійскія гульні. Для дзвюх краінаў гэта пад сілу», – цытуе БелТА словы Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што вельмі шануе стасункі з Украінай і вельмі высока цэніць сяброўства паміж народамі.
СК belsat.eu