Лукашэнка заклікаў ЕАЭС заключыць пагадненне з ЕЗ

Паседжанне ЕАЭС. Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 1 кастрычніка падчас пасяджэння Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету ў Ерэване заклікаў заключыць пагадненне паміж ЕАЭС і Еўрапейскім Звязам.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, такая дамова мусіць нагадваць Пагадненне аб гандлёва-эканамічнай супрацы з Кітаем, якое мусіць запрацаваць у кастрычніку. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Пагадненне з ЕЗ, заявіў Лукашэнка, зробіць сухапутны шлях з Кітаю ў Еўропу праз ЕАЭС найбольш прывабным.

Еўразвяз падрыхтаваў дамову пра танныя візы для беларусаў

Кіраўнік Беларусі таксама заклікаў надаць асаблівую ўвагу краінам далёкай дугі. Апроч таго, ён пазітыўна ацаніў распрацоўку часовага пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з Іранам, якое ўступіць у моц у кастрычніку, і пакету пагадненняў з Сінгапурам, адзначыў гатовасць заключыць дамову аб свабодным гандлі з Сербіяй.

Унутры ЕАЭС Лукашэнка заклікаў прыняць палітычнае рашэнне для ліквідацыі бар’ераў на прасторы аб’яднання, асабліва ў такіх сферах, як дзяржзакупкі. На яго думку, вартым можа быць узмацненне кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суду ЕАЭС.

МГ belsat.eu

Hавiны