Лукашэнка заклікаў адраджаць родныя мясціны


Аляксандр Лукашэнка заклікаў адраджаць родныя мясціны і сваю малую радзіму, выступаючы на свяце «Купалле» у вёсцы Александрыя.

«Давайце ў бліжэйшыя гады, хто колькі можа, хто як можа, зробім для нашай малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны. Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы і не забыўся на яе, зробіць для яе хоць нешта на працягу трох, можа быць, за пяць гадоў, наша краіна будзе выдатная, яна будзе квітнеючай. Таму мой заклік сёння з маёй малой радзімы да ўсіх тых, хто не забыўся сваю малую радзіму: давайце для яе зробім максімум, давайце, стаўшы заможнымі людзьмі (тыя, хто здольныя), зробім для гэтых вёсачак, рачулак, для маленькіх гарадкоў і пасёлкаў тое, што мы можам зрабіць», – перадае словы кіраўніка краіны ягоная прэс-служба.

Таксама Лукашэнка распавёў, што нядаўна наведаў пасёлак Копысь, «каб уладкаваць Беларусь, паказаць прыклад, якой павінна быць наша краіна».

«Падышла чарга і да гэтых маленькіх гарадкоў, да неперспектыўных вёсак. Мы іх проста павінны выратаваць, мы павінны зрабіць іх зручнымі для жыцця нашых людзей, дзяцей, унукаў», – адзначыў ён.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў