Лукашэнка загадаў захаваць Грушаўскі сквер

Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка вырашыў захаваць Грушаўскі сквер. Пра гэта піша БелТА.

«Кропка ў гэтым пытанні пастаўлена на самым высокім узроўні», – падкрэсліла Качанава.

Па даручэнні Лукашэнка спікер Савету Рэспублікі, якая таксама зʼяўляецца ўпаўнаважаным кіраўніка дзяржавы па горадзе Менску, сустрэлася з адміністрацыяй Маскоўскага раёну, забудоўнікамі і мясцовымі жыхарамі, уважліва выслухала ўсе пункты гледжання і аргументы бакоў.

«Я паведаміла кіраўніку дзяржавы, як развіваецца сітуацыя, і ён прыняў рашэнне, што Грушаўскі сквер павінен быць захаваны. Забудова і добраўпарадкаванне будуць весціся так, каб ён ні ў якім разе не пацярпеў. Прэзідэнт надае вялікую ўвагу пытаннях экалогіі, асабліва актуальная гэтая тэма для такога мегаполіса, як Менск», – распавяла Качанава.

Абураны народ выйшаў уначы

Летась стала вядома, што дрэвы ў Грушаўскім скверы збіраюцца высякаць, а на іх месцы плануюць пабудаваць жылы дом на некалькі пад’ездаў. План забудовы выклікаў абурэнне жыхароў менскага мікрараёну Грушаўка.

«На якой падставе вы ставіце плот?» Працяг бітвы за Грушаўскі сквер

Каб захаваць сквер, яго абаронцы ладзілі розныя акцыі, а таксама запісалі зварот да Лукашэнкі. У звароце падкрэсліваецца, што за апошнія 2 гады сквер паменшылі амаль на чвэрць – з 2,16 га да 1,72 га. Плошча азялененых тэрыторыяў ужо зараз у 7,5 раза ніжэй за норму. За 10 гадоў у Грушаўцы пабудавалі 600 тыс. кв. м жылля, але ніводнага сацыяльнага аб’екту. Нормы шчыльнасці насельніцтва ды нормы паркоўкі парушаныя, гаворыцца ў звароце.

Грушаўскі сквер – гістарычная зялёная зона Менску

ІІ belsat.eu

Hавiны