Лукашэнка загадаў размяшчаць хворых на COVID-19 у абласных больніцах


19 красавіка Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі Ігарам Сяргеенка і кіраўніком Менскага аблвыканкаму Аляксандрам Турчынавым. Кіраўнік Беларусі пацікавіўся ў чыноўнікаў, што адбываецца з эпідэміяй каронавіруса ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка наведаў царкву ў Смалявіцкім раёне, дзе паведаміў, што даручыў размяшчаць інфікаваных каронавірусам не ў раённых, а ў абласных больніцах. Перад наведваннем бажніцы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў эпідэмію з кіраўніком Адміністрацыі і кіраўніком Менскага аблвыканкаму

Паводле кіраўніка Беларусі, перавод хворых у абласныя больніцы дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу.

Фота
Лукашэнка: «Калі пачаўся гэты псіхоз, усе рванулі не ў бажніцу, а ад бажніцы. Дрэнна»
2020.04.19 15:59

«Спадзяемся, што тэндэнцыя будзе да зніжэння. У мяне літаральна за содні адсоткаў на трыццаць менш тых, хто захварэў на пнеўманію», – далажыў кіраўніку Беларусі Аляксандр Турчынаў.

Паводле кіраўніка Менскай вобласці, у абласныя ўстановы ўжо паступілі кітайскія медпрэпараты, якія пры лячэнні каронавіруса на ранніх стадыях даюць добры эфект, піша belta.by.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў