Лукашэнка загадаў павыкідаць імпартную касметыку

Лукашэнка на прадпрыемстве «Вітэкс». Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі, наведваючы 27 верасня ў Менску прадпрыемства «Вітэкс», паабяцаў цалкам перайсці на касметычныя сродкі айчыннай вытворчасці.

«Усю імпартную (касметыку. – Рэд. Belsat.eu) павыкідайце і пастаўце, што мне трэба. Абяцаю, што ніколі (не буду карыстацца імпартнымі сродкамі. – Рэд. Belsat.eu)», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў ягонай Адміністрацыі.

Падарункі ён паабяцаў перадарыць.

Паводле Лукашэнкі, замежная касметычная прадукцыя не лепш за беларускую, а «прыкладна аднолькавая».

Лукашэнка: Прэзідэнтам трэба нарадзіцца

Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна спрыяць продажу айчыннай касметыкі як за мяжу, так і ў беларускіх крамах.

МГ belsat.eu

Як італьянскі валейбаліст заснаваў індустрыю беларускай касметыкі

Hавiны