Лукашэнка загадаў пасадзіць на трыбуны радавых, сяржантаў і малодшых афіцэраў


Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб вайскоўцы былі на парадзе 9 траўня не толькі ў якасці ўдзельнікаў, але і гледачоў. Пра гэта ён заявіў учора пасля цырымоніі закладкі капсулаў з зямлёй у храме-помніку ў гонар Усіх Святых. Эпізод трапіў у сюжэт «Беларусь 1».

Адзін з афіцэраў, які прысутнічаў на цырымоніі, звяртаючыся да Лукашэнкі заўважыў, што вайскоўцы звычайна ў парадзе ўдзельнічаюць, але ў якасці гледачоў іх не запрашаюць. Афіцэр пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы, як ён да гэтага ставіцца?

«Я зразумеў ваш папрок, гэта сапраўды так. Гэта вельмі цікавая думка. Вайскоўцы заўсёды былі галоўнымі дзеючымі асобамі на парадзе. І мы неяк забывалі, што там тысячы людзей застаюцца па-за парадам у тэлевізараў. Ніколі амаль не было іх – радавых, сяржантаў, малодшых афіцэраў – на трыбунах. Мы пастараемся выправіць гэтую сітуацыю», – падкрэсліў Лукашэнка.

Звяртаючыся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сяргеенкі, Лукашэнка сказаў: «Трэба вайскоўцаў запрасіць. Нічога страшнага не адбудзецца».

Нагадаем, Лукашэнка 8 траўня таксама заявіў: ён абсалютна перакананы ў тым, што «людзі на парад прыйдуць, і нам не трэба нікога прымушаць».

Hавiны
Лукашэнка пра парад 9 траўня: «Гэта ніяк не паўплывае на здароўе нашых людзей»
2020.05.04 14:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў